Паводле справаздачы, расейская вайсковая выведка выкарыстоўвала сама меней тры сайты — InfoRos.ru, Infobrics.org і OneWorld.press, дзе было апублікавана звыш 150 артыкулаў, у якіх прапагандуюцца кансьпіралягічныя тэорыі, у прыватнасьці кітайскія сьцьвярджэньні аб тым, што каранавірус створаны ў якасьці біялягічнай зброі ў амэрыканскай вайсковай лябараторыі, і зьяўляюцца камэнтары пра тое, як расейскае мэдыцынскае абсталяваньне, дастаўленае ў ЗША, адкрые эпоху разрадкі ў стасунках дзьвюх краін.
У дакумэнце згадваюцца імёны Дзяніса Цюрына і Аляксандра Старунскага, якія арганізуюць публікацыю гэтых матэрыялаў. Яны, паводле амэрыканскіх выведных службаў, зьвязаныя з расейскай вайсковай выведкай. Сайт InfoRos.ru належыць расейскаму ўраду, два іншыя сайты фармальна незалежныя інфармацыйныя парталы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зноў выказаўся ў падтрымку выкарыстаньня антымалярыйнага прэпарата гідроксіхлярахіну для лячэньня каранавірусу. Ён падзяліўся відэа ў Twitter, рэклямуючы яго выкарыстаньне.
Прэзыдэнт ЗША неаднаразова заяўляў аб падтрымцы гідроксіхлярахіну як леку супраць COVID-19, а 28 ліпеня заявіў, што адчуваў, як прэпарат дзейнічае «на раньніх стадыях». Новая падтрымка Трампа для гідроксіхлярахіну супярэчыць рэкамэндацыям мэдыцынскіх экспэртаў, якія заяўляюць, што прэпарат нельга выкарыстоўваць для лячэньня каранавірусу. Цалкам чытайце па спасылцы.
Прэзыдэнт Казахстану Касым Жамарт Такаеў на нарадзе 29 ліпеня даручыў падоўжыць карантынныя захады на два тыдні, паведаміла адміністрацыя прэзыдэнта Казахстану.
Прэм’ер-міністар Казахстану Аскар Мамін паведаміў, што з 5 ліпеня выяўленьне заражэньняў «стабілізавалася» на ўзроўні 1 500-1 600 чалавек за дзень, на 47 адсоткаў зьнізілася загружанасьць стацыянараў, узрасла колькасьць ачунялых, скарацілася колькасьць зваротаў у службу хуткай мэдыцынскай дапамогі
У Казахстане на фоне пагаршэньня эпідэміялягічнай сытуацыі і ўсплёску захворваньня каранавірусам і пнэўманіяй улады зь 5 ліпеня паўторна ўвялі карантынныя абмежаваньні, закрылі шэраг прадпрыемстваў сфэры паслуг, розьнічнага гандлю, абмежаваўшы аўтобусныя перавозкі. Першапачаткова разьлічаныя на два тыдні абмежаваньні 14 ліпеня працягнулі да 2 жніўня.
Паводле Міністэрства здароўя, на 29 ліпеня ў Беларусі:
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Улады Лябапскай вобласьці Туркмэністану патрабуюць ад сваякоў памерлых маскаваць магілы, каб іх не было відаць са спадарожнікаў. У краіне, дзе ўсё яшчэ адмаўляюць наяўнасьць каранавірусу, перапоўненыя бальніцы і расьце сьмяротнасьць, паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода.
Паводле Міністэрства здароўя, на 30 ліпеня ў Беларусі:
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Паводле Міністэрства здароўя, на 31 ліпеня ў Беларусі:
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Прэм'ер-міністар Косава Авдула Хоці паведаміў 2 жніўня аб станоўчым выніку тэсту на каранавірусную хваробу COVID-19. Хоці адзначыў, што мае лёгкі кашаль, аднак іншых распаўсюджаных сымптомаў хваробы няма.
«Зь сёньняшняга дня я буду знаходзіцца ў ізаляцыі цягам двух тыдняў. Я буду выконваць сваю працу з дому», — паведаміў кіраўнік ураду Косава ў Facebook.
Акрамя Хоці, на каранавірусную хваробу з сусьветных палітыкаў перахварэлі ў прыватнасьці прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан, прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару, прынц Манака Альбэрт Другі. Пра «бессымптомнае» цячэньне COVID-19 у сябе паведаміў і Аляксандар Лукашэнка.
Паводле Міністэрства здароўя, на 3 жніўня ў Беларусі:
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Каардынатар Белага дому ў справе супрацьдзеяньня каранавірусу доктар Дэбара Біркс заявіла ў інтэрвію CNN, што эпідэмія ў ЗША ўступіла ў новую фазу: каранавірус распаўсюдзіўся значна шырэй, чым гэта было ў сакавіку і красавіку. Эпідэмія паразіла ня толькі гарады, але і пэрыфэрыю.
Біркс падкрэсьліла неабходнасьць выконваць рэкамэндацыі органаў аховы здароўя: насіць маскі і трымаць сацыяльную дыстанцыю.
«Усім жыхарам невялікіх паселішчаў, удалечыні ад гарадзкіх агламэрацый, хачу сказаць: у вас няма імунітэту да каранавірусу. Калі вы жывяце побач са сваякамі, людзьмі некалькіх пакаленьняў, і ў вашай мясцовасьці ўспышка эпідэміі, вам давядзецца насіць маскі нават дома», сказала Біркс.
Улады Ірану заніжаюць дадзеныя аб сьмяротнасьці ад каранавірусу. Да такой высновы прыйшло расьсьледаваньне журналістаў Пэрсыдзкай службы BBC.
Паводле афіцыйных дадзеных уладаў Ірану, з пачатку эпідэміі да 20 ліпеня ахвярамі каранавірусу ў краіне сталі 14 405 чалавек, усяго інфікавана было каля 280 тысяч.
Аднак, паводле дакумэнтаў, атрыманых BBC ад ананімных крыніц у Іране, колькасьць ахвяр у краіне амаль у тры разы вышэйшая, чым афіцыйна абвешчана — каля 42 тысяч, а інфікаваных больш амаль удвая.
Разьвітаньне з мастаком, сябрам суполкі «Пагоні» Лявонам Грышуком адбудзецца 4 жніўня а 15.30 на Чыжоўскіх могілках у Менску. Ён памёр ад каранавіруснай інфэкцыі, пацьвердзіла ягоная жонка.
Лявону Грышуку стала кепска ў сярэдзіне ліпеня, яго паклалі ў 6-ю менскую клінічную лякарню. Практычна ад пачатку ён знаходзіўся на апараце вэнтыляцыі лёгкіх, апошнім часам яго ўвялі ў штучную кому. 2 жніўня сэрца ня вытрымала. Налета ён мог адзначыць 70-гадовы юбілей.
Кіраўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя перасьцярог, што, нягледзячы на ўсе надзеі на стварэньне вакцыны ад COVID-19, магчыма, яна так ніколі і ня зьявіцца, перадае ВВС.
Тэдрас Гебрэесус зьвярнуўся да ўсіх жыхароў плянэты з настойлівым заклікам выконваць усе неабходныя захады засьцярогі, такія як сацыяльнае дыстанцыяваньне, рэгулярнае мыцьцё рук і нашэньне масак.
Паводле Міністэрства здароўя, на 4 жніўня ў Беларусі:
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Амэрыканскія школы і каледжы могуць адкрыцца, але афіцыйныя асобы павінны праяўляць асьцярожнасьць і надаваць прыярытэтную ўвагу пытаньням бясьпекі, заявіў доктар Энтані Фаўчы.
Односна школ трэба зыходзіць з таго, што яны павінны адкрыцца, сказаў Фаўчы — дырэктар Нацыянальнага інстытуту інфэкцыйных захворваньняў і алергіі.
«Калі ўсё зрабіць правільна, то гэта ня будзе ўяўляць небясьпеку, але, зноў жа, трэба праяўляць асьцярожнасьць, калі людзі будуць прыходзіць з вуліцы, — сказаў ён. — Але, думаю, калі яны будуць прытрымлівацца рэкамэндацый, якія складаюцца для вяртаньня людзей, усё павінна быць у парадку».
Паводле Міністэрства здароўя, на 5 жніўня ў Беларусі:
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
У Аўганістане, паводле ацэнак Міністэрства аховы здароўя краіны, каранавірусам можа быць інфікаваная прыблізна траціна насельніцтва, або каля 10 мільёнаў чалавек.
Афіцыйна ўлады зарэгістравалі амаль 37 тысяч выпадкаў інфікаваньня, памерлі за час пандэміі 1294 чалавекі. Але рэальная колькасьць хворых і сьмерцяў ад каранавірусу, як лічаць экспэрты, значна вышэйшая.
Пра тое, што заражаных можа быць каля 10 мільёнаў, заявіў міністар аховы здароўя Ахмад Джавад Асманамі. Паводле яго, такая ацэнка засноўваецца на выніках тэставаньня каля 9,5 тысяч жыхароў. Дасьледаваньне праводзілася ў супрацоўніцтве з Сусьветнай арганізацыяй здароўя. У сталіцы краіны, Кабуле, каранавірусам магла заразіцца палова пяцімільённага гарадзкога насельніцтва.
Паводле Міністэрства здароўя, на 6 жніўня ў Беларусі:
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Захварэлі за апошнія суткі больш за 58 000 чалавек.
Паводле дадзеных мэдычных экспэртаў Унівэрсытэту Вашынгтону, да 1 сьнежня ад COVID-19 ў ЗША могуць памерці каля 300 000 амэрыканцаў. Пры гэтым ва ўнівэрсытэце адзначаюць, што да 70 000 жыцьцяў можна выратаваць, калі людзі будуць прытрымлівацца масачнага рэжыму.
У ЗША з пачатку пандэміі памерлі больш за 159 000 чалавек, гэта найбольшы паказьнік у сьвеце, захварэлі 4,9 мільёна чалавек.
Паводле Міністэрства здароўя, на 7 жніўня ў Беларусі:
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.