20:51 21.7.2020

Што супрацоўнікі могілак і рытуальных агенцтваў кажуць пра пахаваньні пасьля «перамогі» над COVID-19

Улады Беларусі ўжо абвясьцілі перамогу над каранавірусам. Афіцыйная статыстыка Мінздароўя паказвае пасьлядоўнае зьніжэньне новых выпадкаў заражэньня COVID-19. Аднак Сусьветная арганізацыя здароўя фіксуе новыя суткавыя рэкорды колькасьці выпадкаў захворваньня па ўсім сьвеце.

Свабода даведалася, як бачаць сытуацыю работнікі могілак і пахавальных бюро ў розных гарадах Беларусі. Чытайце артыкул па спасылцы.

20:52 21.7.2020

У Туркмэністане закрываюць публічныя прасторы на карантын. Каранавірусу ў краіне афіцыйна няма

У Туркмэністане прыпынілі працу на 10 дзён буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі, тэатры, паркі і прадпрыемствы сфэры паслуг. У месцах масавага збору людзей цяпер неабходна выконваць двухмэтровую дыстанцыю паміж людзьмі.

Шпіталі перапоўненыя пацыентамі з пнэўманіяй, у краіне спынена чыгуначны рух. Пры гэтым улады краіны сьцьвярджаюць, што ў краіне няма ні аднаго выпадку захворваньня каранавірусам, паведамляе туркмэнская рэдакцыя Радыё Свабода. Далей чытайце па спасылцы.

20:55 21.7.2020

Доктара звольнілі пасьля інтэрвію пра COVID-19. Галоўурач шпіталя: «Гэта з інтэрвію не зьвязана»

Як стала вядома Свабодзе, месяц таму кіраўніцтва Рэспубліканскага клінічнага шпіталя мэдычнай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне звольніла загадчыка аддзелу анэстэзіялёгіі і рэанімацыі, кандыдата мэдычных навук, дацэнта Алега Паўлава. Са спэцыялістам не працягнулі кантракт. Выканаўца абавязкаў галоўнага ўрача бальніцы кажа, што звальненьне не зьвязанае з інтэрвію лекара ў СМІ.

Паўлаў працаваў з пацыентамі, хворымі на каранавірус, ад самага пачатку эпідэміі. Лячыў іх амаль месяц, пакуль не захварэў сам. Пасьля гэтага Алег Паўлаў трапіў у 3-ці менскі шпіталь з дыягназам «двухбаковая пнэўманія». Некалькі тыдняў раней дыягназ COVID-19 пацьвердзіўся ў жонкі Паўлава, якая працуе мэдсястрой. Артыкул цалкам чытайце па спасылцы.

20:56 21.7.2020

Нобэлеўскі банкет — 2020 адмянілі з прычыны каранавірусу

Каранавірусная пандэмія стала прычынай рашэньня скасаваць банкет з нагоды ўручэньня Нобэлеўскіх прэмій 2020 году, паведамляе швэдзкая газэта Dagens Nyheter, спасылаючыся на старшыню Нобэлеўскага фонду Лярса Гэйкенстэна.

«Ёсьць дзьве праблемы. Нельга сабраць так шмат людзей побач адзін з адным. І няма ўпэўненасьці, ці змогуць людзі ехаць у Швэцыю ў такой колькасьці, у якой хочуць», — сказаў Лярс Гэйкенстэн.

09:28 22.7.2020

Лукашэнка прыгразіў карантынам «за свой кошт» тым, хто паедзе адпачываць за мяжу

Лукашэнка заклікаў беларусаў правесьці летні адпачынак сёлета ў сваёй краіне, абгрунтоўваючы гэта небясьпекай заразіцца каранавірусам за мяжою.

«Многія цяпер беларусы ўбачылі, што яны ўсё перамаглі, і рынуліся зноў на берагі, у Турэччыну, Эгіпет, туды, у пекла, дзе сёньня яшчэ хварэюць людзі», — сказаў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з актывам Гомельскай вобласьці. — Мы нікога не трымаем. Едзьце, але ведайце, што, вярнуўшыся адтуль, вы трапіце ў карантын як мінімум 10 дзён за свой кошт. Таму я вас прашу — пабудзьце гэты год дома. У нас хапае санаторыяў, у нас добрая прырода, адпачніце тут».

09:29 22.7.2020

Лукашэнка пра каранавірус: «Нас бы штабэлямі складвалі», каб ня добрая беларуская мэдыцына

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Гомлі 21 ліпеня заявіў, што краіна «справілася» з эпідэміяй COVID-19, бо за дзень да таго «было пнэўманіяў усяго за суткі 53» (у Гомлі ці па ўсёй краіне, не ўдакладняў).

«А ўсе кажуць, што ў нас ахова здароўя кепская, лекары ніякія, адукацыя мэдычная ніякая, — разважаў Лукашэнка. — Калі б гэтага не было, нас бы штабэлямі складвалі, як гэта было ў прасунутых Італіі, Гішпаніі, Францыі, Вялікай Брытаніі і Амэрыцы. У нас гэтага не адбылося толькі таму, што ў нас ёсьць армія талковых людзей у белых халатах, якія змаглі перамагчы гэтую хваробу».

09:30 22.7.2020

Трамп упершыню заклікаў амэрыканцаў насіць маскі

Трампа даўно крытыкуюць за пераменшваньне ўзьдзеяньня каранавірусу і ігнараваньне патрабаваньня насіць маску.​ Ды ён зьмяніў рыторыку ўпершыню за апошнія паўгода і ў аўторак заклікаў амэрыканцаў насіць маскі, каб справіцца з распаўсюдам каранавірусу, прызнаўшы, што сытуацыя з пандэміяй можа яшчэ пагоршыцца перад паляпшэньнем

У аўторак, 21 ліпеня на брыфінгу ў Белым доме прэзыдэнт заявіў:

«Мы просім усіх, хто ня ў стане сацыяльна дыстанцыявацца, надзяваць маску... Падабаюцца вам маскі або не, яны … маюць эфэкт, і нам трэба ўсё, што мы можам атрымаць... Я з задавальненьнем імі скарыстаюся... Усё, што патэнцыйна можа дапамагчы... гэта добра».

14:25 22.7.2020

Яшчэ 157 выпадкаў і 6 прызнаных сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 22 ліпеня

Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 22 ліпеня ў Беларусі:

Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

20:55 22.7.2020

Каранік: колькасьць хворых на COVID-19 «стабільна зьніжаецца» па ўсёй Беларусі ўжо некалькі тыдняў

Стабільнае зьніжэньне колькасьці хворых на COVID-19 назіраецца ва ўсіх рэгіёнах, заявіў міністар здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік 22 ліпеня. Паводле яго, «сытуацыя паўсюль кіраваная», «стабільная», колькасьць хворых стабільна зьніжаецца.

«У рэгіёнах, якія ўваходзілі пазьней у эпідпрацэс, лічбы крыху вышэй, чым у іншых. Але ўстойлівае зьніжэньне колькасьці пацыентаў як з пнэўманіяй, так і каранавіруснай інфэкцыяй мы назіраем паўсюдна ў краіне ўжо на працягу некалькіх тыдняў», — сказаў міністар.

20:56 22.7.2020

Каранавірус: у Беларусі 41 тысяча чалавек на карантыне або пад назіраньнем

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына 22 ліпеня заявіла, што ў Беларусі 41 тысяча чалавек знаходзяцца на карантыне ў сувязі з COVID-19 або зьяўляюцца «кантактамі першага ўзроўню». Гэта яна згадала ў ліку прычын скарачэньня колькасьці назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пацьвердзіла ў Telegram гэтыя лічбы: «зьвесткі тычацца асобаў, якія на сёньня знаходзяцца пад усімі відамі назіраньня». Гэта пацыенты з COVID-19 (іх колькасьць наўпрост не называецца, але з афіцыйнай статыстыкі вынікае, што «актыўных выпадкаў» можа быць 6947 на 22 ліпеня), «кантакты I і ІІ узроўняў» без прыкметаў каранавірусу, а таксама грамадзяне, якія вярнуліся з краінаў зь «неспрыяльнай эпідабстаноўкай».

20:58 22.7.2020

Ва Ўкраіне падоўжаць карантын да 31 жніўня

Кабінэт міністраў Украіны падоўжыў карантын да 31 жніўня, але кожны рэгіён зможа рэгуляваць абмежаваньні ў залежнасьці ад узроўню захворваньняў на каранавірус.

«Залежна ад эпідэмічнай сытуацыі ў рэгіёне або асобных акругах будзе вызначацца зялёны, жоўты, аранжавы ці чырвоны ўзровень эпідэмічнай небясьпекі пашырэньня COVID-19», — паведаміў міністар аховы здароўя Ўкраіны Максім Сьцяпанаў. Паводле яго, узровень будзе вызначацца аўтаматызаваным праграмным забесьпячэньнем на аснове пэўных альгарытмаў і сабраных дадзеных, а потым зацьвярджацца Нацыянальнай камісіяй.

У той жа час міністар аховы здароўя Ўкраіны падкрэсьліў, што нават для «зялёнай зоны» будуць дзейнічаць наступныя карантынныя абмежаваньні:

22:52 22.7.2020

Колькасьць хворых на COVID-19 у сьвеце перавысіла 15 мільёнаў

Колькасьць хворых на каранавірус новага тыпу ў сьвеце перавысіла 15 мільёнаў. Памерлі ад пачатку эпідэміі больш за 620 тысяч пацыентаў. Першае месца паводле колькасььці выпадкаў COVID-19 займаюць ЗША. Там выяўлена больш за чатыры мільёны заражэньняў. Памерлі больш за 145 тысяч чалавек. На другім месцы — Бразылія, на трэцім — Індыя.

14:48 23.7.2020

Яшчэ 167 выпадкаў і 6 прызнаных сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 23 ліпеня

Паводле Міністэрства здароўя, на 23 ліпеня ў Беларусі:

Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

13:46 24.7.2020

Яшчэ 158 выпадкаў і 5 прызнаных сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 24 ліпеня

Паводле Міністэрства здароўя, на 24 ліпеня ў Беларусі:

14:02 24.7.2020

Яшчэ 158 выпадкаў і 5 прызнаных сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 24 ліпеня

Паводле Міністэрства здароўя, на 24 ліпеня ў Беларусі:

Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

13:47 25.7.2020

Яшчэ 156 выпадкаў і 6 прызнаных сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 25 ліпеня

Паводле Міністэрства здароўя, на 25 ліпеня ў Беларусі:

Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

15:50 27.7.2020

Яшчэ 119 выпадкаў і 4 прызнаныя сьмерці. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 27 ліпеня

Паводле Міністэрства здароўя, на 27 ліпеня ў Беларусі:

Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

13:43 28.7.2020

Яшчэ 115 выпадкаў і 5 прызнаных сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 28 ліпеня

Паводле Міністэрства здароўя, на 28 ліпеня ў Беларусі:

Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

19:41 28.7.2020

Лукашэнка заявіў, што «на нагах» перанёс каранавірус

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў 28 ліпеня, што бессымптомна, «на нагах» перанёс каранавірус.

«Я прыношу прабачэньні за свой голас. Апошнім часам даводзіцца вельмі шмат гаварыць. Але, самае дзіўнае, вы сёньня сустракаецеся з чалавекам, які на нагах умудрыўся перанесьці каранавірус. Такое ўчора заключэньне лекары зрабілі. Бессымптомна», — сказаў Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніцтвам і асабовым складам сілавых ведамстваў пры наведваньні вайсковай часткі 3214 унутраных войскаў МУС. Цалкам чытайце па спасылцы.

09:44 29.7.2020

EPAM бясплатна зрабіла для Міністэрства здароўя сыстэму маніторынгу сытуацыі з COVID-19

Сыстэму стварылі ў межах супольных сацыяльных праектаў, з улікам пажаданьняў спэцыялістаў міністэрства, гаворыцца ў паведамленьні. Яна будзе выкарыстаная ў лякарнях, паліклініках, лябараторыях, цэнтрах гігіены і эпідэміялёгіі і іншых арганізацыях, зацікаўленых у санітарна-эпідэміялягічным маніторынгу. У міністэрстве падкрэсьлілі, што праграма «стане часткай новай сыстэмы кантролю за эпідэміялягічным становішчам у краіне».​

Зьвесткі, атрыманыя падчас маніторынгу і аналізу, складаюць мэдычную таямніцу і знаходзяцца ў абароненым контуры Рэспубліканскага цэнтру апрацоўкі зьвестак, дадалі ў міністэрстве.

Загрузіць яшчэ