Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы шэф замежнай выведкі Францыі стане вядоўцам на расейскім прапагандысцкім канале


Былы кіраўнік службы замежнай выведкі Францыі Ален Жўіе (Alain Juillet) будзе весьці на расейскім міжнародным тэлеканале RT France праграму аб геапалітыцы, паведаміла 25 лютага Міжнароднае францускае радыё (RFI).

Праграма будзе выходзіць у эфір двойчы на месяц, пачынаючы з сакавіка. У ёй будуць абмяркоўваць, у прыватнасьці, дыпляматыю, канфлікты, тэрарызм, бясьпеку, канкурэнцыю паміж выведніцкімі службамі. На думку 77-гадовага Алена Жўіе, «практычная геапалітыка павінна дазволіць грамадзянам лепш разумець аб’ектыўную рэальнасьць».

Кіраўніца RT France Ксенія Фёдарава заявіла, што «вельмі шчасьлівая», што чалавек «такога маштабу» будзе працаваць у рэдакцыі расейскага дзяржаўнага каналу, цытуе RFI паведамленьне RT.

Алэн Жўіе раней неаднаразова выступаў з пракрамлёўскіх пазыцый, адзначае RFI. Напрыклад, у інтэрвію Youtube-каналу Thinkerview, якое на сваім сайце пераказаў RT, Жўіе назваў атручэньне былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля «англасаксонскай маніпуляцыяй», пахваліў прагрэс Расеі ў галіне ўзбраеньняў і заявіў, што Масква не зьяўляецца пагрозай заходнім краінам.

Ален Жўіе ўзначаліў замежную выведку Францыі (DGSE) у 2002 годзе. Да гэтага ён працаваў у буйных францускіх і міжнародных кампаніях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG