Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя Эўрапарлямэнту прыбыла ў Беларусь: сустрэнецца з уладамі і апазыцыяй, наведае Менск і Горадню


Зала паседжаньняў Эўрапарлямэнту ў Страсбуры
Зала паседжаньняў Эўрапарлямэнту ў Страсбуры

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Эўрапарлямэнту, прыедуць намесьнікі кіраўніка дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю Вальдэмар Тамашэўскі (Літва) і Карын Карлсбро (Швэцыя), а таксама дакладчык аб Беларусі Пятрас Аўштравічус (Літва).

Летась кіраўнік дэлегацыі Робэрт Бедрань адрэагаваў на парлямэнцкія выбары ў Беларусі, зрабіўшы заяву, што чарговая кампанія была «зноў азмрочаная шэрагам злоўжываньняў і недахопаў».

«Датэрміновыя выбары маглі стаць паваротным момантам, якога мы чакалі, каб разблякаваць сытуацыю з адсутнасьцю двухбаковага парлямэнцкага супрацоўніцтва, — падкрэсьліў ён. — Цяпер мы заклікаем беларускія ўлады праявіць адказнасьць і распачаць значныя крокі для выкананьня рэкамендацый напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў».

Як удакладніла прэс-служба прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі, падчас візыту, які працягнецца да 28 лютага, новаабраныя чальцы Эўрапарлямэнту маюць пазнаёміцца з сытуацыяй у краіне і акрэсьліць асноўныя кірункі супрацы. Акрамя Менску, яны таксама наведаюць Горадню, дзе ацэняць рэалізацыю шэрагу праектаў, фінансавую падтрымку якіх ажыцьцяўляе Эўразьвяз.

Заплянаваныя сустрэчы эўрадэпутатаў з прадстаўнікамі беларускай улады, палітычнай апазыцыі, аналітычных цэнтраў і грамадзянскай супольнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG