Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Іране перамагаюць кансэрватары і прыхільнікі жорсткага курсу


Выбары ў Іране
Выбары ў Іране

Кансэрватары і прыхільнікі жорсткага курсу могуць разьлічваць, па розных падліках, на 83-135 месцаў у парлямэнце Ірана. Канчатковыя вынікі чакаюцца 24 лютага.

Па папярэдніх падліках інфармагенцтва Reuters, апублікаваных у суботу, 22 лютага, прадстаўнікі кансэрватараў і прыхільнікі жорсткага курсу атрымаюць 83 з 290 месцаў у парлямэнце. Па папярэдніх падліках іранскага інфармагенцтва Fars, на падставе ўжо наяўных дадзеных, яны могуць разьлічваць на 135 месцаў.

Пры гэтым яшчэ 20 мандатаў дастануцца прыхільнікам курса рэформаў, якія падтрымліваюць дзеючага прэзыдэнта Хасана Рухані, а іншыя 28 месцаў — незалежным кандыдатам. Лёс астатніх месцаў пакуль невядомы.

Папярэднія вынікі сьведчаць таксама пра перамогу праціўнікаў Рухані ў сталіцы Тэгеране, дзе на 30 найбольш палітычна значных месцаў прэтэндавалі больш за 1300 кандыдатаў.

На выбарах у Іране на 290 дэпутацкіх мандатаў прэтэндавалі больш за 7000 кандыдатаў, якія былі дапушчаныяРадай вартавых канстытуцыі. Пасьля таго, як Рада адхіліла кандыдатуры 75 адсоткаў умераных кандыдатаў, якія падтрымліваюць прэзыдэнта Рухані, назіральнікі сталі казаць пра добрыя шанцы апазыцыйнага лягера.

Дэпутатаў аднапалатнага іранскага парлямэнта выбіраюць на чатырохгадовы тэрмін. У буйных гарадах лічыць галасы могуць нават 3 дні. У сувязі з гэтым канчатковыя вынікі выбараў чакаюцца ў панядзелак, 24 лютага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG