Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы рэкорд: даляр упершыню перасягнуў 2,21 рубля 


Купюры амэрыканскага даляра

21 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы даляр вырас на 0,0072 капейкі да 2,2120 беларускага рубля.

Такім чынам, узяты новы рэкорд: дагэтуль у лютым 2016-га максымальнае значэньне фіксавалася на ўзроўні 2,2069.

Пасьля дэнамінацыі ў тым жа годзе даляр істотна падаў, нават да 1,85 рубля.

Сёлета 1 студзеня курс даляра быў 2,1085.

Эўра 21 лютага таксама даражэе — рост на 0,0098 капейкі да 2,3885. На гэтым фоне неістотна слабее толькі расейскі рубель.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG