Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому прэзыдэнту Балівіі не дазволілі стаць дэпутатам парлямэнту


Эва Маралес

Лідэр партыі «Рух да сацыялізму» Эва Маралес ня можа стаць сэнатарам, бо ў яго няма пастаяннага месца жыхарства ў Балівіі, пастанавіў суд. Экс-прэзыдэнт атрымаў прытулак у Аргентыне пасьля адстаўкі.

Сам Маралес раскрытыкаваў пазыцыю вярхоўнага суда. Ён назваў рашэньне «ударам па дэмакратыі» і заявіў, што «адпавядае ўсім патрабаваньням» да кандыдата. Былы балівійскі лідэр хоча атрымаць мандат сэнатара ад дэпартамэнта Качабамба.

У кастрычніку 2019 года ў Балівіі прайшлі выбары прэзыдэнта. Вярхоўны выбарчы суд абвясьціў пра перамогу дзеючага кіраўніка дзяржавы Эва Маралеса ўжо ў першым туры. Пазыцыя ўладаў выклікала масавыя пратэсты. 10 лістапада Маралес заявіў аб адстаўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG