Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія дызайнэры адмовіліся ад сваіх майстэрняў, каб не плаціць штрафы

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота. Творчая майстэрня Ўладзімера Цэсьлера

ЖРЭА Маскоўскага раёну аштрафавала на 780 рублёў менскага дызайнэра Максіма Карася за нямэтавае выкарыстаньне сваёй майстэрні. Ён і яго калега Юлія Цішкевіч адмовіліся ад памяшканьня, паведамляе Беларускі саюз дызайнэраў.

ЖРЭА палічыла камэрцыйнай адукацыйную дзейнасьць Карася, бо ён працаваў як індывідуальны прадпрымальнік. Пры гэтым камунальшчыкі адмянілі свой рахунак да Карася на 98 тысяч рублёў.

Ад сваёй майстэрні адмовілася таксама дызайнэрка Юлія Цішкевіч, якая арандавала майстэрню па суседзтве з Карасём. З боку ЖРЭА да яе прэтэнзіяў не было.

Па майстэрнях іншых дызайнэраў прэтэнзіі анулявалі.

У студзені камунальнікі пералічылі арэндную плату некаторым дызайнэрам па поўным тарыфе замест ільготнага (меншага аж да 10 разоў) пасьля маніторынгу і рэкамэндацый Камітэту дзяржкантролю.

Напрыклад, у майстэрні Ўладзімера Цэсьлера кантралёры знайшлі ложак — і павялічылі кошт арэнды ў 4 разы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG