Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раман «Мова» Марціновіча стаў лідэрам продажаў на кніжным кірмашы ў Менску


Кніжная выстава ў Менску, люты 2020

«Белкніга» апублікавала топ-5 кніг, якія найбольш прадаваліся на стэндзе кампаніі падчас кніжнай выставы ў Менску.

  1. «Мова» Віктара Марціноваіча.
  2. «100 лет БССР» Ігара Марзалюка.
  3. «Из блокнота Николая Долгополова. От Франсуазы Саган до Абеля» Мікалая Далгаполава.
  4. «Легендарные разведчики» Мікалая Далгаполава.
  5. «Бесконечность любви, бесконечность печали. Книга вторая» Натальлі Батраковай.

Паводле кампаніі на яе стэндзе таксама карысталіся папулярнасьцю кнігі «Каханак вялікай мядзьведзіцы» Сяргея Пясецкага, «Серьга Артемиды» Тацяны Усьцінавай, «Время секонд-хэнд» Сьвятланы Алексіевіч, «Каласы пад сярпом тваім» Уладзімера Караткевіча і «Маленькі прынц» Антуана дэ Сэнт-Экзюперы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG