Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бойскаўты Амэрыкі» просяць прызнаць сябе банкрутамі


Бойскаўты падчас сьвяткаваньня Дня незалежнасьці ЗША ў мястэчку Эвандэйл Эстэйтс у амэрыканскім штаце Джорджыя, 4 ліпеня 2018

Найбуйнейшая арганізацыя скаўтаў у ЗША — «Бойскаўты Амэрыкі» — падала хадайніцтва аб прызнаньні сябе банкрутам.

Гэта адбылося на фоне шматмільённых пазоваў ад тысяч былых скаўтаў, якія сьцьвярджаюць, што зьведалі ў дзяцінстве сэксуальныя дамаганьні інструктараў і адміністратараў арганізацыі. Як правіла, гаворка ідзе пра падзеі, якія, паводле заяўнікаў, адбыліся дзесяткі гадоў таму.

Прызнаючы сябе банкрутам, арганізацыя імкнецца пазьбегнуць магчымых выплат у судовых справах аб дамаганьнях. Аднак пры гэтым «Бойскаўты Амэрыкі» рызыкуюць пазбавіцца права карыстаньня сваёй маёмасьцю, у тым ліку скаўцкімі лягерамі. У 1970-я гады арганізацыя складалася з больш як 4 мільёнаў юных амэрыканцаў, цяпер у ёй менш за 2 мільёны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG