Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 2019 год грашовыя даходы беларусаў вырасьлі на 6%


Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі летась вырасьлі на 6% у параўнаньні з 2018 годам, піша Нацыянальны статыстычны камітэт.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы — грашовыя даходы пасьля выліку падаткаў, збораў і ўнёскаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў:

  • аплата працы займае 64,2%;
  • даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасьці, якая прыносіць даход, — 7,8%;
  • трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі ды іншае) — 23,3%;
  • даходы ад уласнасьці і іншыя — 4,7%.

Па выніках 2018 году рэальныя грашовыя даходы насельніцтва вырасьлі на 8%, 2017-га — на 2,4%. Да гэтага рэальныя грашовыя даходы насельніцтва падалі больш за два гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG