Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Камароўцы не патрэбны быў дырэктар, патрэбны быў прыбіральнік туалетаў». Хто працуе на галоўным рынку Беларусі


Камароўскі рынак у Менску, архіўнае фота
Камароўскі рынак у Менску, архіўнае фота

16 лютага на тэлеканале «Настоящее время» адбылася прэм’ера першага фільму з цыклу «Невядомая Беларусь». Гэта сэрыя дакумэнтальных фільмаў, якія знутры паказваюць жыцьцё Беларусі. Аўтары распавядаюць пра дзівосных людзей, незвычайныя месцы і цікавыя зьявы, якія робяць Беларусь непаўторнай.

Першая праграма цыклу прысьвечаная менскаму Камароўскаму рынку — галоўнаму рынку прадуктаў харчаваньня ў Беларусі, які ўсе называюць «Камароўкай». Людзі з усёй краіны прывозяць сюды свае тавары — іх можна прадаць тут даражэй, чым у правінцыі.

«Невядомая Беларусь». Камароўка
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:23:58 0:00

Праект «Невядомая Беларусь» робіць каманда:

Любоў Зямцова. Рэжысэрка дакумэнтальнага кіно зь Беларусі. Скончыла Waida School Doc Pro (Варшава). Фільмы Зямцовай былі ўдзельнікамі такіх фэстываляў, як Astra Film Festival, Артдоксфест, Watch Docs Belarus ды іншых.

Юлія Шатун. Рэжысёрка, сцэнарыстка, прадусарка гульнявога і дакумэнтальнага кіно. Фільмы Юлі былі ўдзельнікамі і ляўрэатамі міжнародных кінафэстываляў, такіх як FID Marseille, Jihlava IDFF, Cottbus FF, Артодокфест, Лістапад.

Уладзімер Міхайлоўскі. Прадусар дакумэнтальнага кіно. Жыве і працуе ў Менску. Удзельнічае ў стварэньні двух незалежных дакумэнтальных фільмаў зь Беларусі. Інжынэр-эканаміст паводле адукацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG