Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску ў 11-месячнай дзяўчынкі выявілі ВІЧ. Абодва бацькі здаровыя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Маці дзяўчынкі лічыць, што дзіця заразілі ў адной з установаў аховы здароўя.


Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу.

У Пінскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэта зьвярнулася 35-гадовая жанчына з заявай, што яе 11-месячнаую дачку, на яе думку, у пэрыяд лячэньня ў адной з установаў аховы здароўя заразілі вірусам імунадэфіцыту чалавека.

УСК па Берасьцейскай вобласьці завяло крымінальную справу па частцы 2 артыкула 162 Крымінальнага кодэкса. У ходзе расьсьледаваньня неабходна высьветліць, пры якіх абставінах дзіця было заражана вірусам.

Сьледчыя дапытваюць сьведак, мэдычных работнікаў, канфіскавана мэдычная дакумэнтацыя, якая будзе дэталёва прааналізавана і далучана да матэрыялаў крымінальнай справы.

У сям’і выхоўваюць яшчэ чацьвёра дзяцей, ні ў іх, ні ў маці з бацькам ВІЧ не выяўлены.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG