Першы выпадак заражэньня новым каранавірусам зафіксаваны ў Эгіпце, паведаміла Міністэрства аховы здароўя і народанасельніцтва краіны. Эгіпет стаў першай на Афрыканскім кантынэнце дзяржавай, дзе адзначана гэта захворваньне.
Па словах афіцыйнага прадстаўніка ведамства Халеда Мугахеда, станоўчыя пробы на вірус выяўлены ў замежнага грамадзяніна, які прыбыў з-за мяжы. Яго нацыянальная прыналежнасьць не ўдакладняецца.
Стан заражанага стабільны, сымптомаў захворваньня ў яго няма, ён зьмешчаны ў 14-дзённы карантын.
Усяго заражаных на каранавірус у Кітаі 66492 чалавекі.
У Кітаі 14 лютага ад ускладненьняў, выкліканых новым каранавірусам COVID-19 памерла 143 чалавекі. З пачатку эпідэміі колькасьць памерлых дасягнула 1523 чалавек.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com