Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У былой віленскай турме Лукішкі пачаліся здымкі сэрыялу Stranger Things


У пятніцу на тэрыторыі былой Лукіскай турмы ў Вільні пачаліся здымкі сэрыялу амэрыканскай кампаніі стрымінгавага сэрвісу Netflix пад назвай Stranger things («Вельмі дзіўныя рэчы» ці «Загадкавыя падзеі»), паведамляе партал DELFI.

«Дамова падпісаная, здымкі пачнуцца сёньня і працягнуцца ўсе выходныя», — пацьвердзіў BNS міністар юстыцыі Літвы Эльвінас Янкявічус.

Здымкі чацьвёртага сэзону гэтага папулярнага ў сьвеце амэрыканскага навукова-фантастычнага сэрыялу рыхтаваліся ўжо з пачатку студзеня.

Віленскае кінабюро і Міністэрства юстыцыі адзначаюць, што закрытаю летась Лукіскаю турмою вельмі цікавяцца замежныя кінакампаніі.

Кампаніі кінаіндустрыі Літва прываблівае ўжо некалькі гадоў з прычыны падатковых ільгот, месцаў, прыдатных для здымак, а таксама дзякуючы Віленскаму кінабюро, увазе цэнтральных уладаў да рэклямы краіны сярод стваральнікаў кіно.

  • Летась Netflix здымаў у Вільні дэтэктыўны сэрыял Young Wallander, а міні-сэрыял «Чарнобыль», які атрымаў усясьветнае прызнаньне, здымаўся ў Вільні і Вісагінасе іншым амэрыканскім тэлегігантам HBO.
  • У віленскай турме Лукішкі ў ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя былі ўвязьненыя многія вядомыя беларусы, у тым ліку ўдзельнікі беларускага руху ў Заходняй Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG