Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Узбэкістану загадалі студэнтам вярнуцца дадому з таджыцкіх ВНУ


Узбэцкія студэнты ў сталіцы Таджыкістану Душанбэ

Міністэрства адукацыі Ўзбэкістана аб’явіла, што да 15 лютага адклікае сваіх грамадзян з ВНУ Таджыкістана. Усяго ў Таджыкістане сёньня вучацца каля 5 тысяч студэнтаў з Узбэкістана.

Афіцыйна навучэнцам патлумачылі рашэньне тым, што таджыкістанскія ўнівэрсытэты не ўваходзяць у Нацыянальны рэйтынг Узбэкістана, а значыць, якасьць адукацыі ў іх адукацыі знаходзіцца сумнеўная.

Улады Узбэкістана абяцаюць, што ўсе студэнты, якія раней вучыліся ў Таджыкістане, будуць мець магчымасьць пасьля вяртаньня працягнуць вучобу на радзіме. Але як гэта будзе рэалізавана, да гэтага часу невядома.

Усе студэнты з Узбэкістана ў апошнія дні з раніцы да вечара стаяць у чэргах за акадэмічнымі даведкамі, якія пацьвярджаюць здадзеныя імі дысцыпліны, і спрабуюць зразумець, дзе яны будуць вучыцца пасьля вяртаньня і ці прымуць іх новыя ВНУ выдадзеныя ім даведкі. У кіраўнікоў ВНУ, дзе яны вучацца, яснасьці ў гэтым пытаньні таксама няма. Яны падкрэсьліваюць, што нідзе ў сьвеце ў навучальныя ўстановы не прымаюць навучэнцаў па адной акадэмічнай даведцы.

Яшчэ адна важкая падстава для незадаволенасьці - кошт вучобы. У Таджыкістане год навучаньня ў ВНУ каштуе ўсяго $400 у год, у той час як ва Ўзбэкістане студэнтам давядзецца заплаціць у разы больш.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG