Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанцы ўвайшлі ў пэрыяд эканамічнага застою


Братынцы сьвяткуюць выхад з Эўразьвязу

Рост ВУП Вялікай Брытаніі ў чацьвёртым квартале склаў 0% адносна папярэдняга квартала, пасьля таго як у трэцім кварлате ён дасягнуў 0,2%, піша польская газэта Rzeczpospolita.

Папярэднія дадзеныя сьведчаць аб тым, што ў чацьвёртым квартале брытанская прамысловасьць скарацілася на 1,1%, а сэктар паслуг адчуў рост толькі на 0,1%. Будаўніцтва павялічылася на 0,5 працэнта.

З заявы Нацыянальнага статыстычнага бюро (ONS) вынікае, што несуцяшальныя дадзеныя за апошні квартал былі з прычыны нявызначанасьці, зьвязанай з Brexit.

Аналітыкі разьлічваюць на тое, што бюджэт на новы фінансавы год, прадстаўлены ў сакавіку, будзе ўтрымліваць значныя стымулюючыя меры.

— Невызначанасьць, зьвязаная з наступным этапам перамоў па Brexit, будзе ўсё больш відавочнай у сьвядомасьці кіраўнікоў бізнэсу, — кажа Тэдж Парых, галоўны эканаміст Інстытута дырэктараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG