Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхароў Калінінграду абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе за здымкі свайго вясельля


Антаніна Зіміна
Антаніна Зіміна

Фэдэральная служба бясьпекі Расеі завяршыла расьсьледаваньне справы ў дачыненьні да дваіх жыхароў Калінінграду, западозраных у дзяржаўнай здрадзе. Спэцслужба абвінавачвае сужэнцаў Антаніну Зіміну і Канстанціна Антанца ў раскрыцьці асобы свайго дзейнага супрацоўніка.

Паводле зьвестак газэты «Коммерсантъ», сутнасьць справы заключаецца ў тым, што чэкіст быў запрошаны на вясельле, фота і відэа зь якога трапілі ў сацсетку.

Дырэктар Балтыйскага цэнтру дыялёгу культур Антаніна Зіміна і яе муж былі арыштаваныя ў ліпені 2018 году. Сутнасьць абвінавачаньняў сьледзтвам публічна не раскрывалася. Паводле газэты, мужа і жонку абвінавачваюць у тым, што відэа і фатаграфіі зь іх вясельля трапілі на вочы спэцслужбам Латвіі, а тыя змаглі апазнаць на іх дзейнага супрацоўніка ФСБ, які займаецца контрвыведкай.

Сваякі абвінавачаных успамінаюць, што выведнік некалі вучыўся разам зь Зіміной ў Балтыйскім унівэрсытэце. Выпіўшы за вясельным сталом, ён раздаваў гасьцям свае візытоўкі, фатаграфаваўся зь імі і распавядаў пра сваю працу. Пазьней гэтыя матэрыялы трапілі ў эфір неназванага балтыйскага тэлеканалу.

Зіміна і Антанец сваёй віны не прызнаюць, доступу да дзяржаўнай таямніцы яны ня мелі. Жанчына зь ліпеня 2018 году ўтрымліваецца ў СІЗА «Лефортава» ў Маскве, дзе яе паставілі на ўлік як схільную да ўцёкаў за нязначныя парушэньні рэжыму.

Паводле артыкулу абвінавачаньня сужэнцам пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG