Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сутычках у Казахстане загінулі 8 чалавек, дзясяткі параненых


Пашкоджаныя будынкі ў вёсцы Масанч, 8 лютага 2020

Восем чалавек загінулі і 40 атрымалі раненьні ў выніку канфлікту і некалькіх сутычак у вёсках на поўдні Жамбыльскай вобласьці, паведаміў 8 лютага міністар унутраных справаў Казахстану Эрлан Тургімбаеў.

Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што паліцыя і нацыянальная гвардыя кантралююць сытуацыю ў рэгіёне.

Як паведамляюць карэспандэнты казахскай службы Радыё Свабода, у адным з населеных пунктаў у рэгіёне сутычак, куды ім удалося дабрацца, у выніку масавых беспарадкаў былі пашкоджаныя або спаленыя многія крамы і дамы. Паведамляецца таксама, што частка насельнікаў рэгіёну, у якім адбыліся сутычкі, пашукала прытулку ў блізкім Кіргізстане.

Уцекачы-дунгане ў кіргізскім Такмаку, 8 лютага 2020
Уцекачы-дунгане ў кіргізскім Такмаку, 8 лютага 2020

Значную частку насельніцтва вёсак, у якіх адбыліся сутычкі, складаюць этнічныя дунгане — нашчадкі аднае з этнічных меншасьцяў Кітаю, уцекачы ў Расейскую імпэрыю яшчэ ў другой палове XIX стагодзьдзя. У Казахстане больш за ўсё дунганаў налічваецца менавіта ў Жамбылскай вобласьці.

Улады Казахстану пакуль што афіцыйна не паведаміі, што стала прычынай крывавых беспарадкаў у Жамбыльскай вобласьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG