Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: У Тайляндзе вайсковец застрэліў 20 чалавек

абноўлена

Джакрапант Тома

Капрал арміі Тайлянду адкрыў агонь па людзях у будысцкім храме, а затым каля гандлёвага цэнтру ў цэнтры горада Накханратчасіма за 250 кілямэтраў ад Бангкоку. Газэта Bangkok Post паведамляе, што ў выніку гэтай страляніны загінулі 17 чалавек.

Падазраваны Джакрапант Тома выкладваў запісы атакі ў фэйсбуку.

СМІ таксама паведамляюць, што перад стралянінай Тома напаў на свайго камандзіра, а потым скраў зброю і патроны ў казарме. Траіх застрэліў у вайсковай частцы, а тады зьехаў адтуль на скрадзенай вайсковай машыне. Такім чынам, агульны лік застрэленых Томам — 20 чалавек.

Як паведамляе тайляндзкае дзяржаўнае агенцтва TNA, нападнік хаваецца ў гандлёвым цэнтры і трымае 16 закладнікаў. Гандлёвы цэнтар акружаны паліцыяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG