Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп звольніў двух сьведак абвінавачваньня па справе аб імпічмэнце


Дональд Трамп звольніў амбасадара ЗША ў Эўразьвязе Гордана Сондланда і супрацоўніка Савета нацыянальнай бясьпекі Аляксандра Віндмана.

Абодва звольненыя давалі паказаньні ў Кангрэсе ЗША ў справе аб імпічмэнце Трампа.

Відман сьцьвярджаў, што Трамп высоўваў неправамерныя патрабаваньні прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму. Сондланд казаў, што адным з патрабаваньняў візыта Зяленскага ў ЗША быў пачатак расьсьледаваньня супраць праціўніка Трампа віцэ-прэзыдэнта Джо Байдэна.

  • Супрацоўнік амэрыканскай выведкі скардзіўся на магчымы ціск Трампа на Зяленскага, а ў Кангрэсе ЗША ініцыявалі афіцыйны запыт аб імпічмэнце Трампа.
  • Шокін заявіў, што ў 2016 годзе спыніў расьсьледаваньне супраць Burisma пад ціскам з боку ЗША.
  • 19 сьнежня 2019 году Палата прадстаўнікоў кангрэсу прагаласавала за імпічмэнт Трампа. Яго абвінавачваюць у злоўжываньні ўладай і перашкодаў замінаньню працы Кангрэсу. Сэнат ЗША апраўдаў Трампа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG