Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: Беларусь і Расея да 1 сакавіка сфармуюць агульную базу невыязных 

абноўлена

Мяжа Расеі і Беларусі
Мяжа Расеі і Беларусі

Міністэрствы ўнутраных спраў Беларусі і Расеі да 1 сакавіка завершаць фармаваньне агульнага сьпісу невыязных грамадзянаў. Пра гэта паведаміў начальнік Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

7 лютага ў Віцебску прайшло паседжаньне міжведамаснай працоўнай групы ў міграцыйных пытаньнях, піша БелТА.

Акрамя таго, зазначыў Аляксей Бягун, дасягнутая дамоўленасьць аб падрыхтоўцы пагадненьня, якое будзе рэглямэнтаваць абмен інфармацыяй у галіне міграцыі ў дачыненні да ўласных грамадзян.

Паводле намесьніка начальніка галоўнага ўпраўленьня ў пытаньнях міграцыі МУС Расеі Дзьмітрыя Дземідзенкі, у высокай ступені гатоўнасьці праект канцэпцыі міграцыйнай палітыкі так званай «саюзнай дзяржавы».

Пагадненьне дазволіць замежным грамадзянам, зь якімі ў дзвюх краін супадаюць агульны рэжым знаходжаньня, перасякаць мяжу паміж Беларусьсю і Расяй. Замежнікі змогуць скарыстацца чыгуначным і аўтамабільным транспартам.

Рэпэтыцыя перад леташнімі Эўрапейскімі гульнямі ў Менску
Рэпэтыцыя перад леташнімі Эўрапейскімі гульнямі ў Менску

«Пазьней заключым так званае спартовае пагадненьне, — дадаў Дземідзенка. — Яно дазволіць грамадзянам трэціх краінаў ажыцьцяўляць транзыт праз тэрыторыю Расеі і Беларусі для ўдзелу ў міжнародных імпрэзах».

Сёлета ў Санкт-Пецярбургу пройдзе некалькі матчаў чэмпіянату Эўропы, а праз год Менск прыме чэмпіянату сьвету ў хакеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG