Лінкі ўнівэрсальнага доступу

43% амэрыканцаў падтрымліваюць апраўданьне Трампа Сэнатам


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп трымае газэту USA Today, дзе напісана пра яго апраўданьне ў справе аб імпічмэнце. 6 лютага 2020 году

А 41% удзельнікаў апытаньня Reuters / Ipsos, пераважна дэмакраты, выказаліся ў падтрымку імпічмэнту.

Думкі аб імпічмэнце прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа сярод амэрыканцаў падзяліліся амаль пароўну і дакладна ў адпаведнасьці з партыйнымі перавагамі, хоць трохі больш рэспандэнтаў лічаць, што прэзыдэнт не зрабіў злачынства, за якое павінен быць адхілены ад улады. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага Reuters / Ipsos.

Паводле апублікаваных 6 лютага вынікаў апытаньня,

  • 43% дарослых амэрыканцаў падтрымалі рашэньне Сэнату ня адхіляць Трампа ад улады,
  • 41% рэспандэнтаў выказаліся супраць апраўдальнага вэрдыкту,
  • 17% ня ўпэўненыя ні ў тым, ні ў другім варыянтах адказу.

Адказваючы на пытаньне аб апраўдальным вэрдыкце, 48% удзельнікаў пагадзіліся з тым, што Трамп «пэўна, вінаваты ў прад’яўленых яму артыкулах імпічмэнту, а Сэнат яго абараняе», а яшчэ 39% лічаць прэзыдэнта «пэўна невінаватым» — на іх думку, сэнат прыняў правільнае рашэньне. Некаторыя апытаныя лічаць, што калі нават Трамп зрабіў нешта незаконнае, гэтага недастаткова для яго адхіленьня ад улады.

Апытаньне, у якім прынялі ўдзел 1006 амэрыканцаў, правялі адразу пасьля таго, як Сэнат вынес апраўдальны вэрдыкт Трампу, не падтрымаўшы артыкулаў імпічмэнту супраць прэзыдэнта, якія ўхваліла Палата прадстаўнікоў.

Як у папярэдніх падобных дасьледаваньнях, сацыёлягі адзначылі зусім рознае стаўленьне дэмакратаў і рэспубліканцаў да пытаньня імпічмэнту. 77% дэмакратаў згодныя з тым, што кіраўніцтва Дэмакратычнай партыі «правільна зрабіла», паспрабаваўшы адхіліць прэзыдэнта ад улады. 67% прыхільнікаў дэмакратаў лічаць, што партыя паступіла правільна, абвясьціўшы прэзыдэнту імпічмэнт, «нават калі гэта ў канчатковым выніку аслабіць шанцы дэмакратаў на перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у 2020 годзе».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG