Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прэзэнтавалі кнігу пра забойства ў стаўпецкай школе


Журналіст Радыё Свабода Дзьмітры Гурневіч прэзэнтуе ў Менску сваю кнігу «Забойства ў цэнтры Эўропы». Яна прысьвечаная падвойнаму забойству, якое адбылося 11 лютага 2019 году ў школе № 2 гораду Стоўпцы. Вучань 10 клясы Вадзім М. зарэзаў сваю настаўніцу Марыну Пархімовіч і адзінаццаціклясьніка Аляксандра Раманава.

На другі дзень пасьля забойства Дзьмітры Гурневіч прыехаў у Стоўпцы і правёў там амаль тыдзень. Праз гісторыю гораду, недалёка ад якога аўтар вырас, празь мясцовыя легенды, думкі стаўпецкіх людзей, з дапамогай філязофіі таталітарызму Ганны Арэнт Гурневіч вывучае прычыны і матывы злачынства, якое скаланула Беларусь.

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG