Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У авіякатастрофе ў Стамбуле загінулі 3 чалавекі, 179 параненых


У выніку жорсткай пасадкі пасажырскага самалёта авіякампаніі Pegasus Airlines у аэрапорце Стамбула загінулі тры чалавекі, пацярпелі ня менш за 179 чалавек, паведамляе турэцкае агенцтва Anadolu.

Увечары 5 лютага самалёт, які вылецеў з Ізьміру, пры прызямленьні ў Стамбуле выкаціўся за межы ўзьлётна-пасадачнай паласы, прабіў агароджу і зваліўся ў яр. «Боінг» загарэўся і разваліўся на некалькі частак. Пажарнікам удалося патушыць узгараньне на борце самалёта, пасажыраў эвакуавалі.

Усяго на борце знаходзіліся 177 пасажыраў і шэсьць сябраў экіпажу.

Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай здарэньня стаў моцны вецер. Як вынікае з перамоваў пілёта з дыспэтчарам, самалёт садзіўся пры моцным спадарожным ветры. Пракуратура Стамбула пачала расьсьледаваньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG