Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Gallup: 49% амэрыканцаў ухваляюць дзеяньні прэзыдэнта Трампа


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Рэйтынг грамадзкай падтрымкі прэзыдэнта Дональда Трампа дасягнуў гістарычнага рэкорду. Да такой высновы прыйшлі сацыёлягі з агенцтва Gallup, якія апублікавалі вынікі чарговага апытаньня грамадзкай думкі 4 лютага, піша «Голас Амэрыкі».

Згодна з вынікамі апытаньня, якое праводзілася напярэдадні заканчэньня разгляду ў Сэнаце імпічмэнту прэзыдэнта, рэйтынг падтрымкі Трампа дасягнуў рэкорднай адзнакі ў 49%. З моманту выбраньня Дональда Трампа прэзыдэнтам рэйтынг яго падтрымкі пастаянна трымаўся паміж 40-45%. У апошнія тры месяцы рэйтынг прэзыдэнта ў сярэднім складаў 43%.

Пытаньне пра тое, ці варты Трамп перавыбраньня на другі тэрмін, падзяліў амэрыканскае грамадзтва роўна напалам.

Рэйтынг Трампа вырас дзякуючы рэспубліканцам і незалежным выбарнікам. На сёньняшні дзень 94% сяброў Рэспубліканскай партыі ўхваляюць дзеяньні прэзыдэнта — гэта на 6% больш у параўнаньні з вынікамі папярэдняга апытаньня, праведзенага Gallup. Папулярнасьць прэзыдэнта сярод незалежных выбарнікаў таксама вырасла на 3 працэнтныя пункты, склаўшы 42%.

Сярод дэмакратаў назіраецца адваротная карціна — рэйтынг прэзыдэнта сярод гэтай катэгорыі выбарнікаў упаў на 3 працэнтныя пункты да 7%.

Апытаньне Gallup праводзіўся з 16 па 29 студзеня, падчас разгляду ў Сэнаце імпічмэнту Дональда Трампа. Чакаецца, што сэнатары апраўдаюць прэзыдэнта і не дапусьцяць яго адхіленьня ад улады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG