Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп выступіць у Кангрэсе з прамовай аб «вялікім вяртаньні Амэрыкі»


Дональд Трамп перад Белым домам, 30 студзеня 2020
Дональд Трамп перад Белым домам, 30 студзеня 2020

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступіць у Кангрэсе 4 лютага з пасланьнем аб становішчы краіны. Выступ пачнецца, а 21 гадзіне паводле вашынгтонскага часу (3 гадзіны ночы 5 лютага паводле менскага часу), трансьляцыю з перакладам на рускую мову будзе весьці тэлеканал «Настоящее время».

Трамп выступіць напярэдадні галасаваньня ў Сэнаце па пытаньні аб яго адхіленьні ад пасады. Галасаваньне павінна адбыцца 5 лютага. Практычна відавочна, што Трамп будзе апраўданы па вылучаных супраць яго ў Палаце прадстаўнікоў абвінавачаньнях. Галоўная інтрыга — як менавіта разьмяркуюцца галасы, ці будзе галасаваць у падтрымку імпічмэнту Трампа хоць бы адзін рэспубліканец, ці падтрымае апраўданьне прэзыдэнта хоць бы адзін дэмакрат.

Пасланьне супала ў часе з пачаткам праймэрыз у рэспубліканцаў і дэмакратаў. Калі Трамп упэўнена перамог на кокусах у Аёве сярод рэспубліканцаў, у дэмакратаў вынікі галасаваньня да гэтага часу не падведзеныя праз тэхнічныя праблемы, што выклікала абурэньне прыхільнікаў дэмакратаў і зьедлівыя камэнтары тых, хто падтрымлівае Трампа.

У Белым доме заявілі, што выступ прэзыдэнта будзе напоўнены «нястрымным аптымізмам». На гэта паказвае і афіцыйная назва звароту — «Вялікае вяртаньне Амэрыкі». Паводле зьвестак крыніц у Белым доме, Трамп будзе гаварыць галоўным чынам пра дасягненьні, якіх Злучаныя Штаты дамагліся за тры гады яго прэзыдэнцтва — перш за ўсё ў сфэры эканомікі і ўмацаваньня бясьпекі. Як чакаецца, будзе згаданы таксама канфлікт з Іранам і нядаўна прапанаваны Трампам плян мірнага ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG