Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі суд пакінуў у СІЗА абвінавачанага ў шпіянажы амэрыканца


Пол Ўілан, Масква, 24 кастрычніка 2019

Маскоўскі гарадзкі суд прызнаў законным падаўжэньне тэрміну арышту колішняму амэрыканскаму марскому пяхотніку Полу Ўілану. Ўілан, абвінавачаны ў Расеі ў шпіянажы, застанецца пад вартай да 29 сакавіка.

У канцы студзеня ў СІЗА «Лефортава» амэрыканца наведаў амбасадар ЗША ў Расеі Джон Саліван, які назваў абыходжаньне з арыштаваным «ганебным». Ён заявіў, што здароўе Ўілана пагаршаецца, а расейскія ўлады не аказваюць яму неабходнай мэдычнай дапамогі.

Пол Ўілан быў затрыманы 28 сьнежня 2018 году. Празь некалькі дзён яму выставілі абвінавачаньне ў шпіянажы супраць Расеі ў інтарэсах амэрыканскіх спэцслужбаў. Сам Ўілан віну не прызнае. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі.

49-гадовы Ўілан мае грамадзянства ЗША, Канады, Ірляндыі і Вялікабрытаніі. Паводле афіцыйных зьвестак, ён кіраваў службай бясьпекі ў буйной амэрыканскай кампаніі BorgWarner, якая вырабляе запчасткі для аўтамабіляў. Двойчы ўдзельнічаў у ваеннай кампаніі ў Іраку, у 2004 і 2006 гадах. У студзені 2008 году быў асуджаны вайсковым трыбуналам за дачыненьне да крадзяжоў, а затым звольнены з узброеных сілаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG