Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская выведка ацаніла шанцы беларускай апазыцыі выбарах


«Марш абураных беларусаў» у Менску

Беларуская апазыцыя ў цяперашні час ня здольная кінуць сур’ёзны выклік праўладным кандыдатам на выбарах. Такая выснова ўтрымліваецца ў дакладзе «Ацэнка пагроз нацыянальнай бясьпецы» за 2019 год, падрыхтаваная Дэпартамэнтам дзяржаўнай бясьпекі і другім сьледчым упраўленьнем пры Міністэрстве нацыянальнай абароны Літвы, перадае БелаПан.

Дакумэнт апублікаваны на сайце ДДБ.

Гэтая сытуацыя склалася ў выніку «пасьлядоўнай палітыкі перасьледу і кантролю палітычнай апазыцыі, а таксама адсутнасьці адзінства сярод палітычных арганізацый, крытычна настроеных у адносінах да рэжыму».

«Як і чакалася, парлямэнцкія выбары ў Беларусі ў лістападзе 2019 году — рэпэтыцыя прэзыдэнцкіх выбараў у 2020-м — не адпавядалі дэмакратычным стандартам, — адзначаюць аўтары дакладу. — З самага пачатку выбарчай кампаніі апазыцыйныя партыі сутыкаліся зь нявыгаднымі і дыскрымінацыйнымі ўмовамі; вылучэнцы ад апазыцыі не былі дапушчаныя ў склад выбарчых камісій».

«Пасьлядоўны аўтарытарны прынцып кіраваньня прэзыдэнта не толькі дэ-факта зьнішчыў грамадзянскую супольнасьць і зрабіў іншыя органы ўлады неэфэктыўнымі, але і зьменшыў важнасьць палітыкі ў цэлым. Успрыманьне палітыкі ў Беларусі зводзіцца да руціннага кіраваньня эканамічнымі справамі», — лічаць у літоўскай выведцы.

У пагоні за ўладай без дэмакратычных зьменаў у краіне «беларускі рэжым паступова стаў закладнікам уласнай палітыкі».

«Нягледзячы на тое што прэзыдэнт пазыцыянуе сябе як абаронцы беларускага сувэрэнітэту, яго устояная аўтарытарная палітыка і зацягваньне неабходных структурных рэформаў аслабілі Беларусь і зьнізілі яе здольнасьць супрацьстаяць павелічэньне ціску з боку Масквы», — падкрэсьліваецца ў дакладзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG