Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рамонт на беларускім участку нафтаправоду «Дружба» выкліканы экстранай сытуацыяй у Расеі 


Беларускі адрэзак нафтаправоду «Дружба»
Беларускі адрэзак нафтаправоду «Дружба»

Прадпрыемства «Гомельтранснафта» пачало рамонт на беларускім участку магістральнага нафтаправоду «Дружба», каб сынхранізаваць яго з аналягічнымі работамі на тэрыторыі Расеі, патлумачылі «​Інтэрфаксу» ў канцэрне «Белнафтахім».

«У сувязі з тым, што на лінейнай частцы нафтаправоду „Дружба“ на тэрыторыі Расеі ўзьнікла праблема, якая патрабуе экстранага рашэньня, беларускі бок сынхранізаваў рамонтныя работы на сваім участку, каб не ствараць дадатковага прыпыненьня транзыту нафты», — адзначыў прадстаўнік ведамства.

Напярэдадні кіраўніцтва «Гомельтранснафты» паведаміла пра рамонт дэфэктаў магістральных нафтаправодаў Унеча — Мазыр і Мазыр — Берасьце, а таксама пра рэканструкцыю тэхналягічных трубаправодаў на нафтаперапамповачнай станцыях «Кобрынь» і «Тураў». Работы плянуецца завершыць да канца тыдня.

«Зыходзячы са ступені небясьпекі дэфэктаў і мэтадаў рамонту, прынятае рашэньне аб зьніжэньні аб’ёмаў перапампоўкі на ўчастку Мазыр —Берасьце ў польскім кірунку з частковым вывадам асобных участкаў нафтаправоду», — адзначалася ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG