Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З кітайскага Ўханю эвакуявалі пяць грамадзян Беларусі


Ілюстратыўнае фота.

Усе яны зьвярнуліся па дапамогу ў беларускую амбасаду. Раней паведамлялася, што ва Ўхані знаходзяцца як мінімум 12 грамадзян Беларусі.

Пра эвакуацыю беларускіх грамадзян паведаміла амбасада ў Кітаі.

Эвакуаваных беларусаў зьмясьцілі на карантын у Казахстане, цяпер усе яны знаходзяцца ў супрацьінфэкцыйным корпусе пры шматпрофільнай бальніцы Нур-Султану, стан іх цалкам здавальняе, ​паведаміла Мінздароўя Беларусі. Яны пройдуць тэставаньне на каранавірусную інфэкцыю і будуць знаходзіцца ў бальніцы да канца карантыну.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі правядзе дадатковыя перамовы з калегамі з Казахстану для вырашэньня пытаньня аб транспартаваньні беларускіх грамадзян на радзіму.

Па падазрэньні на заражэньне каранавірусам 2019-nCoV ў Беларусі абследаваны 121 чалавек, паведамляе агенцтва БелаПАН. У РНПЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі абсьледавана 74 чалавекі, зь іх 25 — грамадзяне КНР, 6 — Украіны, астатнія — грамадзяне Беларусі.

У Кітаі колькасьць ахвяр віруса, па апошніх дадзеных, перавысіла 300 чалавек, хворых — 14 тысяч. Вірус выяўлены ўжо ў 24 краінах, у тым ліку ў Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG