Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея забараніла нямецкаму самалёту з уцекачамі з Кітая пасадку для дазапраўкі


Пасажыры з Кітая ў аэрапорце Менску. Ілюстрацыйнае фота.
Пасажыры з Кітая ў аэрапорце Менску. Ілюстрацыйнае фота.

Нямецкі дэпутат назваў дзеяньні Расеі «недружалюбным актам».

Масква адмовіла ў пасадцы нямецкаму самалёту з грамадзянамі Германіі і іншых краін, эвакуяваных з Кітая праз каронавірус. Пра гэта паведаміла міністр абароны ФРГ Аннегрэт Крамп-Карэнбауэр ў суботу, 1 лютага. Масква спаслалася на «недахоп рэсурсаў» у сваіх аэрапортах, патлумачыла Крамп-Карренбауэр, адзначыўшы, што Мінабароны і МЗС ФРГ маюць намер у бліжэйшы час высьветліць, ці былі іншыя прычыны для адмовы. Пра гэта паведаміла «Нямецкая хваля».

Самалёт бундэсвэра Airbus A310 з больш чым 120 грамадзянамі Германіі і іншых краін на борце вылецеў з Уханя ў Франкфурт-на-Майне раніцай 1 лютага. Па словах кіраўніка Мінабароны ФРГ, Расея дазволіла пралёт над сваёй тэрыторыяй і абяцала дазволіць пасадку ў адным з аэрапортаў для дазапраўкі і зьмены экіпажа. Аднак калі нямецкі самалёт ужо быў над тэрыторыяй Расеі, дазвол на дазапраўку ў Маскве быў нечакана скасаваны. Самалёт накіраваўся ў Хельсінкі, адкуль, пасьля дазапраўкі, вылецеў у Франкфурт-на-Майне.

У інтэрв’ю інфармагенцтву DPA намесьнік старшыні фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу Ёхан Вадэпуль назваў дзеянні расейскіх уладаў «недружалюбным актам, які не павінен паўтарыцца». Адмова пасадкі самалёта нямецкіх ВПС была «відавочна важней, чым гатоўнасьць дапамагчы людзям, якія апынуліся ў бядзе», падзяліўся сваім меркаваньнем прадстаўнік кіруючай кааліцыі Ёхан Вадепуль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG