Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя знайшла непаўналетнюю дзяўчыну, якая паўгода таму зьбегла з дому з мужчынам


Ілюстратыўнае фота

Пра зьнікненьне 17-гадовай дзяўчыны зь Верхнядзьвінску яе бацькі паведамілі паўгода таму: дзяўчына зьбегла з дому з мужчынам, старэйшым за яе на 30 гадоў. Пара жыла ў аграгарадку Горадзенскай вобласьці, ​паведамілі ў міліцыі Віцебскай вобласьці.

Паводле міліцыі, пара даехала зь Верхнядзьвінску (Дрысы) у Горадзенскую вобласьць на спадарожных машынах. У аграгарадку Азёры яны арандавалі прыбудову ў пажылой жанчыны і жылі там з канца лета.

Знайсьці дзяўчыну ўдалося пасьля інфармацыі ад міліцыі: у выніку пачалі паступаць паведамленьні ад мясцовых жыхароў. Усе гэтыя паўгода пара жыла дзякуючы выпадковым заробкам. Міліцыя перадала дзяўчыну законным прадстаўнікам — бацькам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG