Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане вайскоўцы ЗША эвакуявалі парэшткі загінулых сувязістаў


Архіўнае фота

У Аўганістане амэрыканскія вайсковыя ратавальнікі эвакуявалі парэшткі сувязістаў і экіпажу самалёта, які пацярпеў крушэньне 27 студзеня ў правінцыі Газьні. Самалёт Bombardier E-11A, абсталяваны апаратурай сувязі, упаў на тэрыторыі, падкантрольнай талібам.

Начальнік паліцыі ў правінцыі Газьні заявіў, што верталёты ЗША прызямліліся 28 студзеня пасьля поўдня пры наземнай падтрымцы аўганскага войска. Раней аўганскія сілы рабілі спробы дабрацца да абломкаў самалёта, але былі сустрэтыя агнём талібаў.

Прадстаўнік Пэнтагону, які не назваў свайго імя, пацьвердзіў, што целы загінулых эвакуяваныя і вайсковыя спэцыялісты займаюцца ідэнтыфікацыяй парэшткаў. Міністэрства абароны ЗША пакуль устрымліваецца аб афіцыйных камэнтараў. Раней амэрыканскае вайсковае ведамства пацьвердзіла, што разьбіты самалёт належаў ЗША і абверг заявы талібаў, што самалёт быў зьбіты іх агнём. Аб ліку загінулых няма афіцыйных зьвестак.

Авіякатастрофа адбылася ў час, калі талібы і ЗША вядуць перамовы аб умовах спыненьня 18-гадовай вайны ў Аўганістане. Раней двухбаковыя перамовы ўжо вяліся на працягу года і, як чакалася, павінны былі завяршыцца ў верасьні 2019 году. Але прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп нечакана абвясьціў, што перамоўны працэс стаў «мёртвым» празь віну талібаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG