Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі павялічаць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пэнсіі

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

Ад 1 лютага ў Беларусі павялічаць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пэнсіі. Гэта зьвязана з павелічэньнем з 1 лютага бюджэту пражытковага мінімуму да 239,87 рубля (цяпер — 231,83 рубля).

У сярэднім, пэнсіі павялічацца на 7-8 рублёў.​

Ад 1 лютага ў Беларусі таксама падымуць:

  • надбаўкі, даплаты да пэнсій беларусам у веку 75 гадоў і старэйшым;
  • дапамогу па доглядзе за чалавекам з інваліднасьцю І групы ці асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пэнсіі пераглядаюць раз на 3 месяцы, яны мяняюцца разам зь бюджэтам пражытковага мінімуму.

Сярэдняя пэнсія па ўзросьце за сьнежань 2019 году склала 445,9 рубля.

У Беларусі на пачатак студзеня 2020 году пражывалі 2 мільёны 531,9 тысячы пэнсіянэраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG