Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Кітаю ў Даніі папрасіла выдавецтва выбачыцца за карыкатуру пра каранавірус. Галоўны рэдактар адмовіўся


Будынак рэдакцыі Jyllands-Posten
Будынак рэдакцыі Jyllands-Posten

Амбасада Кітаю ў Капэнгагене запатрабавала ад дацкага выдавецтва Jyllands-Posten выбачыцца за публікацыю карыкатуры пра кітайскі каранавірус, піша Politiken.

Карыкатуры апублікавалі ў нумары Jyllands-Posten за 27 студзеня. На кітайскім сьцягу зоркі замянілі на выявы вірусных частак. Паводле кітайскай амбасады, карыкатура парушыла этычныя межы, «абразіла Кітай і пакрыўдзіла пачуцьці кітайскага народу».

Рэдактар Jyllands-Posten Якаб Нюбру сказаў дацкаму тэлеканалу TV 2, што яго выдавецтва не хацела абразіць Кітай ці кітайцаў. Пры гэтым Нюбру адмовіўся выбачацца ці зьняць карыкатуру, патлумачыўшы, што ня бачыць у ёй нічога кепскага.

«Гэты малюнак, у адрозьненьне ад мноства іншых карыкатур, адлюстроўвае стан сьвету зараз», — сказаў Нібро.

  • У верасьні 2005 году Jyllands-Posten апублікавала карыкатуры на прарока Мухамеда. Гэта выклікала пратэсты мусульман спачатку ў Даніі, а пасьля ў мусульманскіх краінах. Асобныя акцыі скончыліся беспарадкамі, у іх загінулі больш 100 чалавек.
  • Саудаўская Арабія, Лівія і яшчэ некалькі мусульманскіх краінаў адклікалі амбасадараў з Даніі і абвясьцілі байкот дацкім таварам. Данія празь бясьпеку зачыніла амбасады ў Сырыі, Іране, Пакістане і Інданэзіі. «Талібан» прапанаваў узнагародзіць забойцу аўтара карыкатур.
  • У 2006 годзе Jyllands-Posten выбачылася за публікацыю выяў. Аднак жа таго часу карыкатуры сталі перадрукоўваць іншыя СМІ ў знак салідарнасьці. Сярод іх быў Charlie Hebdo, які пазьней працягнуў публікаваць карыкатуры на прарока Мухамеда. Празь іх у 2015 годзе ў рэдакцыі часопіса адбыўся тэракт, дзе загінулі 12 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG