Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане разьбіўся вайсковы самалёт ЗША


Ілюстрацыйнае фота

У Аўганістане 27 студзеня разьбіўся малы вайсковы самалёт ЗША. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters, спасылаючыся на неназваных амэрыканскіх чыноўнікаў.

Чыноўнікі сказалі, што пакуль няма ніякіх доказаў, нібыта самалёт быў зьбіты. Паводле аднаго зь іх, на борце самалёта было менш за 10 чалавек.

Тым часам талібы заявілі, што 27 студзеня зьбілі амэрыканскі вайсковы самалёт у правінцыі Газьні. Паводле талібаў, загінуў увесь асабовы склад машыны.

Пэнтагон адмовіўся ад камэнтароў, дадало агенцтва Reuters.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG