Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай абагнаў Расею і стаў другім вытворцам зброі ў сьвеце, — дасьледаваньне


Экспэртам Стакгольмскага інстытуту дасьледаваньня праблемаў міру (SIPRI) упершыню ўдалося прааналізаваць аб’ёмы вытворчасьці зброі кітайскімі кампаніямі. Высьветлілася, што ў 2017 годзе чатыры кампаніі з Кітаю прадалі зброі на 16,4 мільярда даляраў больш, чым дзесяць найбуйнейшых расейскіх канкурэнтаў. У выніку Кітай стаў другой краінай сьвету па вытворчасьці ўзбраеньняў пасьля ЗША, вынікае з дакладу.

Сукупны аб’ём продажу ўзбраеньняў чатырох кітайскіх кампаній у 2017 годзе склаў 54,1 мільярда даляраў. У SIPRI лічаць, што кітайскія кампаніі могуць прыніжаць свае паказчыкі.

Такім чынам, паводле зьвестак SIPRI, Расея апусьцілася на трэцяе месца ў сьвеце па вытворчасьці зброі. У сьнежні інстытут паведамляў, што у 2018 годзе аб’ём продажу расейскіх кампаній зьнізіўся да 36,2 мільярда даляраў — 8,6 адсоткаў ад агульнага аб’ёму ў сьвеце. ЗША прадалі зброі і аказалі вайсковыя паслугі на 246 мільярдаў даляраў (59 адсоткаў ад агульнага аб’ёму продажу).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG