Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя выдварыла двух расейскіх дыпляматаў за шпіянаж


Міністар замежных справаў Баўгарыі Кацярына Захарыева
Міністар замежных справаў Баўгарыі Кацярына Захарыева

Урад Баўгарыі высылае з краіны двух расейскіх дыпляматаў па абвінавачаньні ў шпіянажы.

Пра гэта паведамляе баўгарская служба Радыё Свабода, спасылаючыся на міністра замежных справаў краіны Кацярыну Захарыеву.

Высылку дыпляматаў пацьвердзіла амбасада Расеі ў Софіі, паведамляе Інтэрфакс.

Паводле баўгарскіх сьледчых, адзін з дыпляматаў зьбіраў інфармацыю пра выбарчы працэс у Баўгарыі, а другі — пра энэргетычны сэктар і захады энэргетычнай бясьпекі ў краіне.

23 студзеня пракуратура Баўгарыі завочна абвінаваціла трох расейцаў у замаху на забойства вытворцы зброі, уладальніка кампаніі Emco Ltd Эміліяна Гебрэва, яго сына і кіраўніка вытворчасьці кампаніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG