Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2674 беларусаў пазбавілі бацькоўскіх правоў у 2019 годзе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вярхоўны суд Беларусі апублікаваў статыстыку аб пазбаўленьні бацькоўскіх правоў у 2019 годзе. Колькасьць выпадкаў пазбаўленьня зьменшылася за год, але нязначна.

За 2019 год у Беларусі:

  • пазбавілі бацькоўскіх правоў 2674 чалавек (у 2018-м — 2856);
  • зь іх 1013 жанчын (каля 38%) і 1661 мужчына (каля 62%);
  • суды разгледзелі за год 2562 справы аб пазбаўленьні бацькоўскіх правоў, задаволілі патрабаваньні ў 2300 зь іх (амаль 90%);
  • колькасьць дзяцей, чыіх бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў, склала 3179 чалавек (у 2018-м — 3298), зь іх маладзей за 1 год — 251 чалавек, ад 2 да 3 — 374, ад 4 да 6 — 644, ад 7 да 10 — 790, ад 11 да 14 — 612, ад 15 да 17 — 508;
  • аднавілі ў бацькоўскіх правах 138 чалавек (у 2018-м — 146).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG