Лінкі ўнівэрсальнага доступу

New York Times нечакана падтрымала адразу двух кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША


Кандыдаты ад дэмакратаў. Уорэн другая зьлева, Клобушар крайняя справа

Рэдакцыйная рада газэты The New York Times прыняла рашэньне падтрымаць кандыдатуры адразу двух палітыкаў на выбарах прэзыдэнта ЗША. Гэта прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі, сэнатаркі Элізабэт Уорэн і Эмі Клобушар.

New York Times, як і амаль усе амэрыканскія СМІ, традыцыйна заяўляюць аб падтрымцы таго ці іншага кандыдата на выбарах. Аднак у гэтым годзе — як прызнае рэдакцыйная рада- гэтая заява незвычайная. Яна зробленая ўжо за два тыдні да пачатку праймэрыз у дэмакратаў, і падтрыманыя адразу два кандыдаты, а не адзін.

Газэта адзначае, што ня можа падтрымаць дзеючага прэзыдэнта Дональда Трампа, абвінавачваючы яго ў расісцкіх тэндэнцыях, прыхільнасьці да «міталягічнага мінулага» і герархічнага ўкладу грамадзтва.

Сярод дэмакратаў, як адзначае газэта, спрэчка ідзе пра тое, якую ідэалягічную плятформу падтрымаць — умераную або больш радыкальную. The New York Times вырашыла падтрымаць па адным прадстаўніку гэтых дзьвюх плятформаў — Клобушар прадстаўляе ўмераных, Уорэн — левых дэмакратаў.

Праймэрыз у дэмакратаў пачнуцца з галасаваньня ў штаце Аёва 3 лютага. Па апытаньнях, у штаце на перамогу могуць прэтэндаваць адразу 4 кандыдаты. Лідэр агульнанацыянальных апытаньняў сярод дэмакратаў — Джо Байдэн. Уорэн у іх на трэцім месцы, а Клобушар — на шостым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG