Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Cамы дэпрэсіўны дзень году» — гэта міт. Зь ім змагаецца нават сам аўтар


Ілюстрацыйнае фота

20 студзеня называюць «самым дэпрэсіўным днём году», так званым «Сінім панядзелкам» (Blue Monday). Два гады таму нават сам аўтар гэтай тэорыі распачаў кампанію супраць папулярнага міту, піша The Telegraph.

У 2004 годзе да Кліфа Арнала, які праводзіў вячэрнія заняткі па псыхалёгіі ў Кардыфскім унівэрсытэце, зьвярнулася піяр-кампанія. Гэтая кампанія па просьбе турыстычнага агенцтва Sky Travel папрасіла Арнала дапамагчы вылічыць — «найлепшы дзень для замовы/набыцьця падарожжа».

Арнал у выніку стварыў псэўданавуковую матэматычную формулу, якая магла б выглядаць як сур’ёзны мэтад дасьледаваньня. У формулу ўваходзіць надворʼе, а таксама розныя фактары, якія немагчыма вылічыць — матывацыя або неабходна прыняцьця рашэньня. Аднак навуковай мэтадалёгіі ў ёй не было, і сам Арнал не чакаў, што яго тэорыя стане настолькі папулярнай.

Кампанія Sky Travel хацела ўсяго толькі рэклямаваць сваю прапанову пры дапамозе навукова-папулярных высноўваў. А як пазьней выявілася, Кліф Арнал ніколі не быў паўнавартасным выкладчыкам псыхалёгіі ў Кардыфскім унівэрсытэце, і навучальная ўстанова ў свой час адмежавалася ад псэўданавуковай тэорыі «Сіняга панядзелка».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG