Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільярдэры ў сьвеце маюць больш багацьця, чым 4,6 мільярда чалавек


Ілюстрацыйнае фота

Сацыяльная няроўнасьць ва ўсім сьвеце выходзіць з-пад кантролю, паколькі эканамічная сыстэма выключае жанчын і дазваляе мільярдэрам назапашваць неймаверныя маёмасьці, не плацячы падаткаў, лічыць міжнародная гуманітарная арганізацыя Oxfam.

2153 даляравыя мільярды маюць грошай больш за 4,6 мільярда чалавек, што складае 60 адсоткаў насельніцтва Зямлі, гаворыцца ў дакладзе Oxfam International.

Арганізацыя зьвярнулася да ўрадаў з прапановай павялічыць падаткі для самых багатых і павялічыць выдаткі на ахову здароўя і падтрымку разьвіцьця дзяцей.

Oxfam, які заўсёды публікуе свой даклад перад пачаткам Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе, адзначае, што колькасьць мільярдэраў вырасла ўдвая за апошняе дзесяцігодзьдзе.

Паводле падлікаў аналітыкаў арганізацыі, калі б найбагацейшы 1% людзей заплаціў дадатковыя 0,5 працэнта падатку на нерухомасьць на працягу наступных 10 гадоў, то было б дастаткова грошай для стварэньня дадатковых 117 мільёнаў працоўных месцаў у такіх галінах, як догляд за старымі, догляд за дзецьмі, адукацыя і ахова здароўя.

У справаздачы Oxfam таксама падкрэсьліваецца гендэрная няроўнасьць. Кожны дзень дзяўчыны і жанчыны выконваюць неаплачванай працы на 12,5 мільярда гадзін, што ацэньваецца ў10,8 трыльёна даляраў у год для сусьветнай эканомікі. Гэта ў тры разы больш, чым стварае індустрыя тэхналёгій.

Згодна з дакладам, мужчыны ва ўсім сьвеце маюць на 50 адсоткаў больш багацьця, чым жанчыны.

«Падсумоўваючы, маёмасьць 22 самых багатых мужчын сьвету роўна маёмасьці ўсіх жанчын Афрыкі», гаворыцца ў справаздачы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG