Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынц Гары пракамэнтаваў пазбаўленьне ад каралеўскіх абавязкаў


Прынц Гары і Мэган у дзень свайго шлюбу, 19 траўня 2018
Прынц Гары і Мэган у дзень свайго шлюбу, 19 траўня 2018

Прынц Гары выказаў шкадаваньне з прычыны рашэньня брытанскай каралевы Лізаветы II пазбавіць яго каралеўскага тытулу. Букінгемскі палац раней абвясьціў, што прынц Гары і ягоная жонка Мэган Маркл больш ня будуць выкарыстоўваць свае каралеўскія тытулы і перастануць атрымліваць дзяржаўныя сродкі.

«Мы спадзяваліся працягваць служыць каралеве, Садружнасьці і маім вайсковым згуртаваньням безь дзяржаўнага фінансаваньня. На жаль, гэта было немагчыма… Я адчуваю велізарны смутак, што да гэтага дайшло. Было шмат месяцаў перамоваў пасьля многіх гадоў выпрабаваньняў. Я ведаю, што не заўсёды меў рацыю, але ў мяне не было іншага выбару, улічваючы, як усё разьвіваецца», — сказаў прынц Гары, выступаючы ў дабрачыннай арганізацыі Sentebale.

Пра рашэньне самастойна забясьпечваць сябе і больш не выконваць абавязкі чальцоў каралеўскай сям’і Гары і Мэган абвясцілі ў пачатку студзеня.

13 студзеня каралева Вялікай Брытаніі Лізавета II пагадзілася даць герцагу і герцагіні Сасэкскім «пераходны пэрыяд», падчас якога яны змогуць папераменна знаходзіцца ў Канадзе і Вялікай Брытаніі. Каралева падкрэсьліла, што «цалкам падтрымлівае» жаданьне свайго малодшага ўнука і ягонай жонкі знайсьці новую сацыяльную ролю, але палічыла б за лепшае бачыць іх у традыцыйнай ролі чальцоў каралеўскай сям’і.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG