Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У славацкіх горах загінуў беларускі лыжнік


Горная выратавальная служба. Ілюстрацыйнае фота

У славацкіх Нізкіх Татрах загінуў 28-гадовы беларус, які сутыкнуўся на трасе зь іншым лыжнікам.

Пра гэта паведамляе славацкая горная выратавальная служба.

Ні ратавальнікам, ні лекару не ўдалося рэанімаваць непрытомнага беларуса. Другі лыжнік, 38-гадовы славак, патрапіў у шпіталь з траўмай галавы і грудной клеткі.

Трагедыя здарылася 16-га студзеня. Прычына трагедыі расьсьледуецца славацкай паліцыяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG