Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстрыі легкавік зьбіў трох дальнабойнікаў зь Беларусі, адзін загінуў


Ілюстрацыйнае фота

73-гадовы італьянскі кіроўца ў Аўстрыі зьбіў на дарозе трох дальнабойнікаў зь Беларусі, паведамляе Tut.by са спасылкай на аўстрыйскае правінцыйнае выданьне.

Здарэньне адбылося каля поўдня 18 студзеня ў аўстрыйскім горадзе Арнольдштайн, непадалёку ад мяжы з Італіяй і Славеніяй.

Дапамога пацярпелым прыйшла позна. Адзін з мужчын загінуў, двох пацярпелі траўмы.

Паводле зьвестак паліцыі, беларускія кіроўцы працавалі на літоўскую кампанію.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG