Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская паліцыя аднесла ўкраінскі трызуб да экстрэмісцкай сымболікі. Кіеў абураецца


Амбасада Ўкраіны ў Вялікабрытаніі патрабуе ад антытэрарыстычнай паліцыі выключыць украінскі герб са сьпісу экстрэмісцкай сымболікі, паведамляе ўкраінская служба Свабоды.

Дыпляматычнае ведамства зьвярнула ўвагу на выдадзены брытанскімі антытэрарыстамі дапаможнік для настаўнікаў і мэдыкаў, які ўключае прыклады сымбаляў экстрэмісцкіх правых рухаў, а сярод іх — татуіроўку ў форме трызуба.

«Дадаць трызуб, нацыянальны сымбаль і дзяржаўны герб Украіны, замацаваны ў Канстытуцыі, у „Дапаможнік па барацьбе з экстрэмізмам“, выдадзены антытэрарыстычнай паліцыяй для настаўнікаў і мэдычнага пэрсаналу, — больш чым абуральна. Ніякія апраўданьні не прымаюцца. Мы патрабуем выключэньня трызуба з даведніка і афіцыйных выбачэньняў», — гаворыцца ў паведамленьні ўкраінскай амбасады.

17 студзеня брытанскае выданьне The Guardian апублікавала сьпіс экстрэмісцкіх сымбаляў, складзены контртэрарыстычнай паліцыяй Злучанага Каралеўства. Прыклады «правых сымбаляў» уключаюць татуіроўкі ў выглядзе ўкраінскага трызуба, а сярод спісу «прыхільнікаў панаваньня белых» (white supremacists) — шаўрон украінскага батальёна «Азоў».

Да экстрэмісцкіх арганізацый у згаданым сьпісе залічана таксама экалягічная арганізацыя Greenpeace.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG