Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі выявілі яшчэ 17 выпадкаў захворваньня на новы вірус


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

17 выпадкаў пнэўманіі, выкліканай новым тыпам каранавірусу, зафіксаваныя ў кітайскім горадзе Ухань, паведамляецца на сайце муніцыпальнага камітэту па справах аховы здароўя Кітаю.

Захварэлі 12 мужчын і 5 — жанчын ва ўзросьце ад 30 да 79 гадоў, трое зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Хвароба суправаджаецца першымі сымптомамі вірусу — ліхаманкай і кашлем. Цяпер лекары правяраюць на прадмет хваробы асобаў, якія шчыльна кантактавалі з пацыентамі.

Кітайскія ўлады афіцыйна пацьвердзілі 62 выпадкі заражэньня гэтым вірусам. Брытанскія экспэрты пры гэтым лічаць, што на самой справе колькасьць хворых можа дасягаць 1,7 тысяч чалавек.

11 студзеня зафіксаваная першая сьмерць ад хваробы, 17 студзеня — другая.

Раней паведамлялася, што ў кітайскім горадзе Ухань была зарэгістравана ўспышка пнэўманіі, аднак мэдыкі высьветлілі, што прычынай хваробы стаў раней невядомы від каранавірусу. Пры гэтым першыя хворыя падхапілі захворваньне ад морапрадуктаў на рынку ў горадзе Ухань.

Пазьней у Японіі пацьвердзілі першы выпадак заражэньня новым вірусам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG