Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ забараніла ўезд у Расею і Крым да 2054 года ўкраінскаму журналісту


Тарас Ібрагімаў

ФСБ забараніла ўезд на тэрыторыю Расеі і анэксаванага Крыма ўкраінскаму журналісту Тарасу Ібрагімаву, які супрацоўнічае з праектам Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа Крым.Реалии, паведамляе рэдакцыя.

У пастанове, якую памежнікі ўручылі Ібрагімаву на мяжы Крыма з Херсонскай вобласьцю, сказана, што ўезд забаронены да канца траўня 2054 года. Па словах журналіста, усё праходзіла ветліва, але выразнага тлумачэньня, з чым зьвязаная забарона, няма ні ў пастанове, ні ў вусным тлумачэньні.

Сам ён зьвязвае гэта са сваёй журналісцкай дзейнасьцю і працай на выданьні, якія актыўна асьвятляюць суды над крымскімі татарамі ў Крыме і ў Расеі. Ён таксама паведаміў, што ў яго зьнялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі і адпусьцілі.

У лістападзе 2018 года ФСБ да 2028 года забараніў уезд у Расею ўкраінскай журналістцы Алене Саўчук, якая таксама супрацоўнічае з Крым.Реалии. Саўчук у Крыме некалькі гадоў займаўся асьвятленьнем перасьледаў крымскататарскіх актывістаў і палітычна матываваных судовых працэсаў.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі і краіны Захаду неаднаразова зьвярталі ўвагу на тое, што расейскія органы ўлады ў анэксаваных Крыме перашкаджаюць дзейнасьці журналістаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG