Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер афрыканскай краіны пакідае пасаду праз датычнасьць да забойства жонкі


Масэру, сталіца Лесота
Масэру, сталіца Лесота

Прэм’ер-міністар Лесота Томас Табан сыдзе з пасады праз доказы сваёй датычнасьці да забойства жонкі. Паліцыя шукае цяперашнюю жонку прэмʼер-міністра Масаю якую трэба дапытаць. Яе месцазнаходжаньне невядомае.

14 чэрвеня 2017 года Ліпалела Табанэ была забітая стрэлам у галаву ў прыгарадзе сталіцы Масэру. У тым жа годзе прэзыдэнт ажаніўся другі раз.

У сувязі з расьсьледаваньнем справы аб забойстве, паліцыя выдала ордэр на арышт цяперашняй жонкі прэмʼер-міністра Масаю. Жанчыну выклікалі на допыт 10 студзеня, але яна не зьявіліся. Міліцыя ня ведае, дзе ў дадзены момант знаходзіцца жонка кіраўніка ўрада.

Кіраўніцтва партыі прэмʼер-міністра ABC абвінаваціла лідэра ў перашкодзе расьсьледаваньню забойства жонкі. У аўторак прэмʼер-міністар павінен быў паведаміць чальцам свайго ўрада, што ён мае намер сысьці ў адстаўку, — заявіў прэс-сакратар ABC Монтоэлі Масоэца ў інтэрвію AFP у чацьвер.

У цяперашні час кіруючая партыя Лесота шукае кандыдата на пасаду новага прэмʼер-міністра, які потым павінен быць зацьверджаны парлямэнтам.

Ліпалела Табанэ была забітая за некалькі дзён да таго, як яе муж прысягнуў на пасадзе прэмʼер-міністра. Томас Табан адмаўляў, што ён мае нейкае дачыненьне да яе сьмерці, і назваў забойства жонкі «бессэнсоўным». Неўзабаве пасьля забойства жонкі ён заключыў грамадзянскі шлюб з Масаяй, зь якой ён гадамі быў зьвязаны.

Да сьмерці Ліпалела вяла юрыдычныя спрэчкі з Масаяй наконт таго, каго зь іх павінны ўспрымаць як партнэра прэмʼер-міністра Лесота падчас афіцыйных дзяржаўных цырымоній.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG